Беларусы "спустошваюць" рынкі ўкраінскай Валыні (відэа)

Жыхары Беларусі "спустошваюць" рынкі ўкраінскай Валыні. Як перадае тэлеканал ICTV, у памежныя населеныя пункты яны прыязджаюць двойчы на тыдзень. Бяруць усё: ад будматэрыялаў да каўбасы і смятаны. Скупляюць украінскі сыр, печыва і зефір. Таксама беларусаў цікавіць вопратка і абутак.

Апытаныя тэлеканалам беларусы кажуць, што на радзіме некаторыя прадукты каштуюць удвая даражэй.

У сваю чаргу ўкраінскія прадпрымальнікі ўжо адрэагавалі на гэтую тэндэнцыю — звозяць свае тавары на рынкі памежных гарадоў з усёй Валыні і нават з-за яе межаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі