Беларусы — у тройцы нацый, якія найбольш трацяцца на алкаголь

Па яго звестках, апублікаваных 28 траўня, беларусы занялі трэцяе месца ў свеце па выдатках на алкаголь у агульнай суме пакупак. Кожны беларус у 2013 годзе выдаткаваў на алкаголь 5,5% ад агульнай сумы набыткаў, перадае "Ежедневник". Наперадзе толькі Эстонія (6,5%) і Расія (5,8%).



Па гэтым паказчыку Беларусь апярэдзіла Перу (5,4%), Літву і Латвію (па 5,3%). А жыхары большасці іншых краін выдаткоўваюць на спіртное ўсяго 1,5% ад агульных спажывецкіх выдаткаў.



Дарэчы, у абсалютным, а не адносным вымярэнні самы высокі ўзровень алкагольных выдаткаў на душу насельніцтва паказалі фіны. Па звестках Euromonitor, летась сярэдні жыхар Фінляндыі выдаткаваў на алкаголь 844 долараў. Далей ідуць швейцарцы (788,8 долара), нарвежцы (788,4 долара), новазеландцы (744,2 долара) і ўжо згаданыя эстонцы (663,1 долара).



Фота — spirt-vodka.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі