Беларусы, якія жывуць на мяжы з Літвой, могуць стаць літоўцамі

Двое літоўскіх дэпутатаў Паўлюс Саўдаргас і Гінтарас Сангайла прапаноўваюць пашырыць праект закона аб падвойным грамадзянстве.
Сярод іншага плануецца дазволіць мець літоўскае грамадзянства асобам, якія мелі літоўскія карані і пражываюць "на традыцыйных этнічных землях літоўцаў у прымежных тэрыторыях", піша “Літоўскі кур’ер”.

Як адзначае выданне, значная колькасць этнічных літоўцаў пражывае ў Беларусі, недалёка ад мяжы з Літвой. Адзначым, што паводле апошняга перапісу насельніцтва, у нашай краіне жыве 6387 літоўцаў.

Цікава яшчэ і тое, што беларускае заканадаўства двайное грамадзянства не дазваляе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі