"Белавія" адмяніла сённяшні чартарны рэйс Мінск - Батумі

Сённяшні чартарны рэйс Мінск - Батумі быў адменены нацыянальнай авіякампаніяй "Белавія". Прычынай такога рашэння называецца немагчымасць гарантаваць пасажырам і экіпажу поўную бяспеку. Прадстаўнік кіраўніцтва "Белавіі" адзначае, што "астатнія рэйсы ў Грузію знаходзяцца пакуль у раскладзе". Рашэнні будуць прымацца ў залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Грузіі.

Чарговы рэгулярны рэйс Мінск - Тбілісі запланаваны на сераду, 13 жніўня, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі