"Белавія" расказала, што будзе рабіць са сваімі "Боінгамі" далей
"Белавія" / avianews
Авіякампанія "Белавія" працягне лётаць на самалётах Boeing, якія знаходзяцца ў яе ўласнасці, нягледзячы на санкцыі, цытуе Tochka.by гендырэктара кампаніі Ігара Чаргінца.
"Boeing 737 MAX 8 — гэта наша ўласнасць, і мы будзем працягваць выконваць рэйсы на гэтых самалётах. Мы задаволеныя гэтым самалётам, хто б там што ні казаў. І рэйсы будуць ажыццяўляцца без якіхсьці праблем", — заявіў генеральны дырэктар Belavia.
ЗША пашырылі санкцыі супраць афіцыйнага Мінска на пачатку жніўня. Абмежаванням падлеглі 11 чалавек і пяць арганізацый, сярод якіх авіякампанія "Белавія".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.