"Белінвестбанк" цалкам прыпыніў крэдытаванне жылля
Банк перастаў выдаваць крэдыты на нерухомасць па стаўцы 23,5% гадавых для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.
Пра гэта паведамляе onliner.by са спасылкай на цэнтр інфармацыйнай падтрымкі банка. Там заявілі, што рашэнне дзейнічае ад 1 жніўня 2013 года. Аднак работнікі банка не змаглі адказаць на пытанне, калі і на якіх умовах крэдытаванне нерухомасці будзе адноўлена.
Дарэчы, ад 29 ліпеня "Белінвестбанк" прыпыніў выдачу крэдытаў насельніцтву пад 16% гадавых (для грамадзян, якім трэба палепшыць жыллёвыя ўмовы) і пад 28,5% гадавых (для грамадзян, якім не трэба паляпшаць умовы). Такім чынам, сёння банк наогул не выдае крэдыты на жыллё. Уся інфармацыя пра ўмовы крэдытавання нерухомасці ў чацвер знікла з сайта банка.
Фота — realt.onliner.by