"Белнафтахім" апраўдвае рост цэнаў на бензін падатковым манеўрам у Расіі
На цэны на аўтамабільнае паліва паўплывае адсутнасць кампенсацый з-за падатковага манеўру ў Расіі. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА заявіла намесніца старшыні канцэрна "Белнафтахім" Святлана Гурына.
Чыноўніца лічыць, што павелічэнне кошту на адну капейку кожны тыдзень дазволіць найменш балючым спосабам для спажыўца наблізіць рознічны кошт паліва да эканамічна неабходнага ўзроўню.
Пры гэтым, падкрэсліла Гурына, паліва ў Беларусі цяпер застаецца ў разы таннейшым, чым у большасці краін-суседзяў. Танней за Беларусь паліва каштуе толькі ў Расіі, дый тое розніца не перавышае 7%. Пры адсутнасці кампенсацый беларускім перапрацоўшчыкам давядзецца павялічваць кошты. А ў Расіі цэны на паліва застануцца нізкімі за кошт бюджэтных датацый, патлумачыла прадстаўніца "Белнафтахіма".
На змены коштаў на паліва на беларускім рынку будуць уплываць, па яе словах, цана нафты, курс беларускага рубля, а таксама падаткі, якія сёння займае каля траціны ў кошце паліва.