Белтэлекам не ведае, адкуль у Беларусі 6 мільёнаў інтэрнет-карыстальнікаў
Міжнародны саюз электрасувязі апублікаваў звесткі па колькасці інтэрнет-карыстальнікаў за 2008 год.
Аказалася, што ў параўнанні з 2007-м іх колькасць у нашай краіне зменшылася на 3 мільёны 150 тысяч і склала 2,85 мільёна (29,45% жыхароў). У 2007 годзе іх было, па звестках МСЭ, 6 мільёнаў.
Тады гэта лічба здзівіла ўсіх, бо яна не рэальная, кажа начальнік прэс-службы "Белтэлекаму" Аляксей Федарынчык:
"Палічыць карыстальнікаў дакладна — вельмі праблематычна. Таму з той ацэнкай ніхто не пагадзіўся. А рэальна карыстальнікаў трохі больш за 3 мільёны, можа 3,2 мільёны".
Але ўсё залежыць ад таго, каго лічыць інтэрнет-карыстальнікам. Калі гэта чалавек, які хоць раз у жыцці быў у інтэрнэце, то, можа быць, такіх і набярэцца 6 мільёнаў, дадаў Аляксей Федарынчык.