"Белтэлекам" падвышае тарыфы з 1 траўня
"Белтэлекам" / "Яндэкс"
З 1 траўня 2022 года дзяржаўны тэлефонны і інтэрнет-правайдэр "Белтэлекам" павышае тарыфы на шэраг сваіх паслуг. Вырасце кошт пакетаў з лінейкі "Ясна" і "Сямейны".
У прыватнасці, падаражэюць "ЯСНА 50", "ЯСНА лайт", "ЯСНА 35 Дом + Дача", "ЯСНА Гульнявы", "ЯСНА Гульнявы SMART", "Сямейны 4 камфорт", "Сямейны 4 Дом + Дача", "Сямейны 3". Таксама расце кошт падключэння да тэлевізійных сетак па тарыфных планах "Прэм'ера", "Канапа ТБ", "Стандарт ТБ".
З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.