“Беркут” пакінуў ва Украінскім доме горы пляшак з-пад алкаголю (фота)

“Беркут” і байцы ўнутраных войскаў знаходзіліся ва Украінскім доме паўтара месяцы. У гэтым будынку знаходзіцца Музей гісторыі Кіева, супрацоўнікаў якога не пускалі на працу ўвесь гэты час. Як заявіў адзін з супрацоўнікаў музею ў інтэрв’ю УНІАН, праваахоўнікі парушылі пакт Рэрыха — нельга выкарыстоўваць аб’екты культуры ў часе ваенных дзеянняў. Між тым тут была база “Беркута”.



Музейныя работнікі сведчаць, што ў часе штурму Украінскага дому пратэстоўцамі маёмасць музею не пацярпела. Карціны, якія віселі на першым паверсе, адразу пасля штурму прыбралі на верх, каб пазбегнуць іх пашкоджання.



Зараз абстаноўка ва Украінскім доме спакойная: там зрабілі кухню, пункт адпачынку і прэс-цэнтр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі