"Беркут" штурмуе будынак Кіеўскай мэрыі
Спецпадраздзяленне міліцыі "Беркут" пачало аперацыю па вызваленні ад дэманстрантаў будынка Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі.
У будынку выключылі святло. Як паведамляе УНІАН, актывісты Еўрамайдана , якія знаходзяцца ўнутры мэрыі, цалкам забарыкадаваліся.
Руслана са сцэны Еўрамайдану заклікае міліцыю не выконваць злачынныя загады ўлады. "Мы мірныя людзі. Не выконвайце загад", - скандуе Майдан. "Кіеў, уставай!", — заклікае Руслана.
Тым часам Прадстаўніцтва ЕС ва Украіне спрабуе звязацца з праваахоўнымі органамі, каб не дапусціць сілавога разгону Майдана. Пра гэта паведамляе "Украинская правда" са спасылкай на прадстаўніка амбасады Давіда Стуліка. "Мы захапляемся мірнай рашучасцю і спакоем дэманстрантаў на Майдане", — падкрэсліў ён.
Фота — unian.net