Берлін лічыць рамонтныя працы на "Паўночным патоку" палітычна матываванымі

"Паўночны паток" / nord-stream
"Паўночны паток" / nord-stream

Нямецкія міністры асцерагаюцца, што "шатдаўн" на газаправодзе "Паўночны паток-1" палітычна матываваны, піша ВВС.

Штогадовае тэхнічнае абслугоўванне газаправода пачалося сёння і будзе працягвацца 10 дзён. Але ў Берліне лічаць, што гэты "шатдаўн" — не традыцыйнае абслугоўванне, а спроба аказаць палітычны ціск на тыя краіны ЕС, якія яшчэ не адмовіліся ад расійскага газу.

У мінулым месяцы міністр эканомікі Германіі Роберт Хабек заявіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае газ "ў якасці зброі" ў адказ на санкцыі ЕС.

Урад Германіі занепакоены, што пастаўкі могуць скараціцца альбо спыніцца назаўсёды. Адключэнне газаправода, калі яно адбудзецца, таксама закране Італію.

У міжнародным энергетычным агенцтве папярэдзілі, што Расія можа цалкам спыніць пастаўкі газу ў Еўропу і ёй трэба рыхтавацца да гэтага ўжо цяпер.

Расія ўжо спыніла пастаўкі газу ў Польшчу, Балгарыю, Нідэрланды, Данію і Фінляндыю — краіны, якія адмовіліся плаціць за газ рублямі.

Германія таксама скараціла залежнасць ад расійскага газу з 55% да 35% і планавала ў далейшым цалкам адмовіцца ад яго. Але раптоўнае спыненне паставак можа справакаваць сур'ёзныя эканамічныя цяжкасць, заўважае ВВС, бо ад газу залежаць цэлыя галіны прамысловасці, а большасць нямецкіх дамоў выкарыстоўвае яго для ацяплення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі