Беспрацоўны жыхар Фаніпаля вымагаў хабар у паўмільёна долараў
Беспрацоўны жыхар Фаніпаля падбухторваў прадстаўніка аднаго з буйных камерцыйных прадпрыемстваў Мінска даць хабар нібыта службовым асобам выканкама.
Грошы, па словах затрыманага, былі патрэбныя для перамогі на аўкцыёне на права праектавання і будаўніцтва капітальных будынкаў на тэрыторыі Мінска.
Кошт "перамогі" ацэньваўся ў 500 тысяч долараў.
У адной са сталічных гасцініц падбухторшчык атрымаў ад камерсанта частку сумы — 300 тысяч долараў і адразу быў затрыманы аператыўнікамі, паведамляе БЕЛТА.