“Без Білета” прэзентавалі песню з наступнага альбома (слухаць)

8 сакавіка “Без Білета” зладзілі ў Мінску двухгадзінны канцэрт. Нягледзячы на шалёную колькасць гледачоў, імпрэза атрымалася надзвычай рамантычная. У зале было поўна закаханых! Карыстаючыся іх вялікай падтрымкай, гурт Віталіка Артыста сыграў, здаецца, усе свае песні, прысвечаныя складаным сардэчным справам.

Не абыйшлося і без прэм’ер. Для тых нешматлікіх, каго ўвечары 8 сакавіка не было ў “Рэактары” (ды, у прынцыпе, і для тых, хто быў), Еўрарадыё выкладае зроблены ў зале запіс песні “Адрас — планета зямля”, якую гурт не выконваў раней. Песня ўвойдзе ў наступны альбом “Без Білета”.

Цікава, што некалькі радкоў новай песні “Без Білета” прысвечаныя першаму касманаўту планеты Юрыю Гагарыну. 9 сакавіка 2011 года Гагарыну споўнілася б 75 гадоў, а 12 красавіка гэтага года свет будзе адзначаць 50-я ўгодкі першага палёта чалавека ў космас. Так што песня стала не толькі падарункам беларускім жанчынам, але і згадкай пра значную падзею ў гісторыі чалавецтва.

Глядзіце фотарэпартаж Еўрарадыё з канцэрта:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота: Gluctim.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі