"Без Білета" прадставілі "365 дней лета!" (глядзець)
Новае відэа гурта ўяўляе сабой прыгодніцкую меладраму пра каханне і спорт.
Напярэдадні Дня ўсіх закаханых "Без Білета" прэзентуюць новую песню і кліп на яе. "365 дней лета!" яднае каханне і спорт, акрыляючую сілу пачуццяў і канцэртны ўгар. Музыкі трактуюць відэа як прыгодніцкую меладраму з элентамі фэнтазі.
Над кліпам працавала каманда ArtIstFilms на чале з рэжысёрам Мітрыем Сямёнавым-Алейнікавым, аўтарам безбілетных кліпаў "На Ямайку" і "Быть как все". Здымкі адбываліся ў верасні 2013 года пры ўдзеле фэнаў "Без Білета".
"365 дней лета!" — другі сінгл з новай пласцінкі гурта пад назвай "Море". Яе канцэртная прэзентацыя адбудзецца падчас двух клубных выступаў каманды ў Мінску - 8 сакавіка ў 15 і 19 гадзін.