БЕЗ БІЛЕТА жадаюць бачыць сваіх прыхільнікаў на відэа

Мінскі гурт БЕЗ БІЛЕТА ўжо цяпер пачаў падрыхтоўку да святкавання Дня Безбілетніка-2010. Гурт звярнуўся да сяброў і прыхільнікаў з такім заклікам: "Сябры БЕЗ БІЛЕТА з усіх канцоў света! Далучайцеся да святкавання Дня Безбілетніка-2010, нават калі вы не зможаце прысутнічаць на канцэрце".

Далучыцца можна наступным чынам: трэба запісаць на відэа сваё віншаванне з Днём Безбілетніка, паралельна распавесці пра тое, дзе вы знаходзіцеся. Акрамя таго музыкі просяць даць паслухаць, "як там у вас гучыць музыка БЕЗ БІЛЕТА".

З відэапаведамленняў будзе змантаваны ролік, які гурт пакажа на канцэрце 7 лістапада і выкладзе ў сетку на ўсіх безбілетных рэсурсах.

Ідэя такой акцыі мабыць узнікла пасля таго, як летась БЕЗ БІЛЕТА атрымалі падобныя відэавіншаванні ад некаторых сваіх сяброў.

У Дзень Безбілетніка 2010 музыкі хочуць, каб аматары БЕЗ БІЛЕТА ва ўсім свеце, убачылі і пачулі адзін аднаго.

Таму просяць як мага хутчэй даслаць свае відэавіншаванні ці спасылкі на іх на [email protected].


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі