БГК прайграў “Віве” ў першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў
Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова саступіў у першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў на сваёй пляцоўцы польскаму клубу “Віве” — 28:32. Хоць у першым тайме БГК і павёў у ліку 14:12, але не змог утрымаць перавагу ў другой палове гульні.
Матч у адказ пройдзе 26 сакавіка ў польскім Кельцы. Па яго выніках вызначыцца чвэрцьфіналіст Лігі чэмпіёнаў. Каб трапіць у наступны этап спаборніцтваў, БГК трэба перамагчы з розніцай сама меней у 5 ачкоў.