Бізнесмена Сяргея Штоду, які рыхтаваў акцыю ў Мінску, адправілі за краты

У Мінску 3 лютага быў затрыманы бізнесмен Сяргей Штода, які рыхтаваў акцыю каля Дома ўраду. Раніцай 4 лютага грузаперавозчыкі, якія праштрафіліся на платных дарогах у Беларусі, хацелі сабрацца ў цэнтры сталіцы. Яны лічаць, што ўлады ўвялі сістэму BelToll без належнай падрыхтоўкі і прынеслі прыватным грузаперавозчыкам страты на дзясяткі тысяч еўра.

У аўторак Штода пайшоў на перамовы з віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім, каб паспрабаваць вырашыць праблему. Пасля гэтага сувязь з ім знікла. Пазней стала вядома пра затрыманне Сяргея Штоды. Яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за "нецэнзурную лаянку". Пра гэта ён паведаміў сваёй жонцы па тэлефоне, інфармуе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Грузаперавозчыкі: Ля Дома Ураду запішам відэазварот да Лукашэнкі

Штода — уладальнік невялікай фірмы, якая мае дзве машыны і мусіць выплаціць штраф у 10 тысяч еўра. У інтэрв'ю Еўрарадыё ён гаварыў, што каля Дома ўраду грузаперавозчыкі хацелі запісаць відэазварот да кіраўніка Беларусі.

Нагадаем, у Беларусі сістэма платных дарог BelToll з'явілася ў жніўні 2013-га. Спачатку многія не ведалі, як ёй карыстацца. За першы месяц колькасць парушэнняў была вялізнай. Больш падрабязна гл. тут.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі