Бізнесоўца Аляксандра Кныровіча чакае чарговы суд

Бізнесоўца Аляксандра Кныровіча чакае чарговы суд

У Мінскім гарадскім судзе 28 верасня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі бізнесоўца Аляксандра Кныровіча, піша "Беларускі партызан"

Бізнесоўца па-ранейшаму трымаюць у следчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Па словах сваякоў, хутчэй за ўсё Кныровіча перавязуць у калонію пасля 28 верасня. У якой менавіта калоніі ён будзе адбываць пакаранне, пакуль дакладна не вядома. 

Як паведамлялася раней, Кныровіча прызналі вінаватым у нявыплаце падаткаў у буйным памеры. Ён асуджаны на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі