Бізнэсовец Юрый Чыж пракаментаваў адмену санкцый Еўрасаюза

Бізнэсовец Юрый Чыж пракаментаваў адмену санкцый Еўрасаюза

Бізнэсовец Юрый Чыж заявіў, што "абсалютна спакойна" ўспрыняў навіну пра адмену супраць яго санкцый Еўрасаюза. "За тры з паловай гады я прывык працаваць ва ўмовах санкцый", — перадае БелаПАН словы Чыжа.

Разам з тым бізнэсовец дадаў, што Еўрасаюз яшчэ не пацвердзіў яму адмену абмежавальных мераў: "Мне сёння казалі банкіры, што яшчэ вісіць ліст чакання".

6 кастрычніка суд Еўрасаюза ў Люксембургу вырашыў адмяніць санкцыі супраць Юрыя Чыжа, а таксама яго групы кампаній "Трайпл" і футбольнага клуба "Дынама" (Мінск). У рашэнні суда гаварылася, што Савет ЕС не змог падаць доказыаў таго, што Чыж фінансава падтрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

У "чорны спіс" ЕС Чыж трапіў у сакавіку 2012 года як бізнэсовец, "які аказвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі праз сваё прадпрыемства "Трайпл", актыўнае ў розных сферах беларускай эканомікі".

Прадпрымальнік не можа ацаніць страты ад санкцый Еўрасюза, бо не падлічваў іх. Але яго кампаніі, кажа Чыж, прамых стратащ ад санкцый не адчулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі