Бізнесвумэн з Ліды выкрала цеплавоз

Скрадзены цеплавоз / МУС РБ
Скрадзены цеплавоз / МУС РБ

Супраць прадпрымальніцы з Ліды распачата крымінальная справа за крадзеж у буйным памеры, паведамляе МУС. У жанчыны ўжо ёсць судзімасць за эканамічныя злачынствы.

Лідчанка валодала фірмай па рамонце чыгуначнага транспарту, прыцягвала заказчыкаў з Беларусі і блізкага замежжа.

У 2014 годзе прадпрымальніца атрымала замову ад лесапрамысловай фірмы з Барысава на куплю цеплавоза за 40 тысяч даляраў у эквіваленце.

Неабходная тэхніка была знойдзена ва Украіне за 10 тысяч даляраў. Жанчына перадала цеплавоз заказчыку з Барысава, але прадаўцу нічога не заплаціла. На прэтэнзіі ўкраінцаў яна адказала, што гатовая вярнуць цеплавоз, калі яны самі забяруць яго з Беларусі.

Спробы вярнуць грошы зацягнуліся на некалькі гадоў. У выніку прадавец звярнуўся ў суд і выйграў справу. Сам цеплавоз уведзены ў эксплуатацыю на Барысаўскім прадпрыемстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі