Блогер Ціханоўскі перадаў вестку з-за кратаў: дакументы ў ЦВК перададуць

Блогер Ціханоўскі перадаў вестку з-за кратаў: дакументы ў ЦВК перададуць

Блогер Сяргей Ціханоўскі перадаў праз адваката вестку на волю з-за кратаў. Ён адбывае ў Гомелі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Якраз у гэты час трэба рэгістраваць ініцыятыўную групу — Ціханоўскі аб'яўляў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі і жаданне ўдзельнічаць у выбарах. 8 траўня стала вядомая дата выбараў — 9 жніўня 2020-га.

Блогер паведаміў, што некалькі чалавек маюць даверанасці, у тым ліку і на падачу ў Цэнтрвыбаркам дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Таму меркаванні, што Сяргея Ціханоўскага выключаць з выбарчай кампаніі цяперашнім утрыманнем за кратамі, не спраўджваюцца. Ён выйдзе на волю 21 траўня і збіраецца пачаць "паўнавартасную выбарчую кампанію", паведамляе gomelspring.org.

Тым часам у розных раёнах Беларусі прайшлі затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера. За краты трапілі амаль 20 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі