Boeing з пажарам на борце сеў на востраве ў Карыбскім моры

Boeing 757 здзейсніў ўвечары 22 кастрычніка экстранную пасадку на востраве ў Карыбскім моры. У лайнера загарэўся левы рухавік, пілот паведаміў дыспетчарам пра задымленне ў кабіне і прыняў рашэнне тэрмінова саджаць самалёт.

Boeing сеў на востраве Провідэнсьялес — частцы брытанскай заморскай тэрыторыі Тэркс і Кайкас. На борце знаходзіліся 175 чалавек, ніводзін з пасажыраў не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі