Больш як 60 падлеткаў збеглі з турмы ў Бразіліі
Непаўналетнія вязні турмы ў найбуйнейшым бразільскім горадзе Сан-Паўлу ўзнялі бунт. У выніку амаль 60 падлеткам удалося збегчы.
Па словах паліцыянтаў, якія перадае ВВС, прынамсі 17 чалавек яны ўжо змаглі затрымаць.
Падлеткі падпалілі матрацы і ўзялі ў закладнікі дырэктара папраўчай установы.
Дырэктар турмы быў дастаўлены ў лякарню з парэзамі галавы. Яшчэ не менш за 20 работнікаў турмы атрымалі раненні.
Фота — kyzyl-online.ru