БПЦ асудзіла "агрэсіўнае ўмяшанне" Канстанцінопаля ва "ўкраінскае пытанне"

БПЦ асудзіла "агрэсіўнае ўмяшанне" Канстанцінопаля ва "ўкраінскае пытанне"

Сінод Беларускай праваслаўнай царквы прыняў заяву, у якой падтрымаў пазіцыю Маскоўскага патрыярхату ў спрэчцы з Канстанцінопальскім. 

Дзеянні Канстанцінопальскага патрыярха называюцца антыкананічным і "агрэсіўным умяшаннем" ва ўнутраныя справы Рускай праваслаўнай царквы. Гаворыцца, што захады Канстанцінопаля скіраваныя "на падрыў асноваў міжправаслаўнага міру і адзінства". 

У сувязі з гэтым Сінод БПЦ пастанавіў аднагалосна і аднадушна падтрымаць пазіцыю Маскоўскага патрыярха Кірыла і Сінода Рускай праваслаўнай царквы. 

Нагадаем, што Канстанцінопальскі патрыярхат рыхтуецца прызнаць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царквы. Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей накіраваў у Кіеў двух сваіх іерархаў — архіепіскапа Памфілійскага Данііла і епіскапа Эдмантонскага Іларыёна. Гэта выклікала рэзкія пратэсты з боку Масквы і пагрозы ў расколе праваслаўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі