Брамнік Кевін Лаланд вярнуўся ў хакейны клуб "Дынама" (Мінск)

Брамнік Кевін Лаланд вярнуўся ў хакейны клуб "Дынама" (Мінск)

Мінскі хакейны клуб "Дынама" падпісаў кантракт з брамнікам беларускай хакейнай зборнай Кевінам Лаландам. Пра гэта 5 кастрычніка паведаміла прэс-служба клуба.

28-гадовы ураджэнец Канады падпісаў першы кантракт з мінскім "Дынама" ў ліпені 2011 года. А 16 лютага 2012 года ён прыняў беларускае грамадзянства.

У мінулым сезоне Лаланд вырашыў сысці з "Дынама-Мінск" і гуляць за маскоўскае ЦСКА. Аднак пасля сезону масквічы не захацелі працягваць супрацу з галкіперам. Брамнік нават думаў вярнуцца за акіян — у "Мінесоту". Але склалася так, што працягваць кар'еру ён будзе ў мінскім клубе.

"На пачатку лета я нават не думаў пра такі варыянт развіцця падзей, але ў апошнія пару месяцаў шмат што змянілася. І калі я даведаўся пра магчымасць працягнуць кар'еру ў Мінску, быў сапраўды шчаслівы", — перадае прэс-служба "Дынама" словы Лаланда.

Фота: hcdinamo.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі