Брастаўчанін 9 месяцаў пісаў верш да 1000-годдзя Брэста. І атрымалася ГЭТА
Аляксей Гапеяў, фота з асабістага архіва
Брастаўчанін Аляксей Гапееў да 1000-годдзя Брэста напісаў верш на 1000 радкоў. Кожнае чатырохрадкоўе з яго ён аформіў асобнай карцінкай — усяго 250 штук! Іх ён размясціў на спецыяльна створаным сайце і ў сваіх сацсетках.
Працэс напісання заняў дзевяць месяцаў, і вось прыклады таго, што выйшла:
Аляксею 37 гадоў, ён займаецца распрацоўкай сайтаў. Як узнікла ідэя напісаць такі твор, Еўрарадыё расказаў сам паэт-пачатковец.
"Я прыкладна год таму выклаў верш пра бег (я бегам займаюся). Мне спадабалася! Класна! Падумаў, што трэба нешта зрабіць большае. Я 16 гадоў жыву ў Брэсце. Чаму б не зрабіць пра Брэст? Гэта быў такі выклік самому сабе: атрымаецца ці не".
Знайшлі сваю рыфму і актуальныя падзеі з жыцця горада. Акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода не прайшлі міма аўтара.
"Гэта тэма для брастаўчан балючая: экалогія, гэты завод. Не хацелася б у палітыку паглыбляцца, каб неяк закранаць улады, але тэма важная", — кажа Аляксей Гапееў.
На вершаваным падарунку роднаму гораду брастаўчанін не збіраецца спыняцца: у планах праз 3-4 гады распісаць сваёй рыфмай усю Беларусь — расказаць у падобнай форме пра краіну ў цэлым.