Паэзія вайны: ці можа слова абараніць, а мова выратаваць — стрым з Хадановічам
Творца застаецца творцам, дзе б ён ні быў: далёка ад радзімы ў вымушанай эміграцыі ці пад ціскам рэпрэсій і пагрозай пакарання за сваю творчасць на радзіме. І ў часы рэвалюцый, і ў часы вайны, і ў часы акупацыі прачытанае альбо заспяванае слова магло альбо ўратаваць, альбо забіць.
Чым адметная сучасная ўкраінская ваенная паэзія і ці падобная да яе беларуская паэзія рэвалюцыйная? Якую ролю для беларускай культуры і нацыі мае творчасць Алеся Разанава і ці варта нам адмовіцца ад расійскай кульуры? Ці магчыма зацікавіць беларусаў айчыннай культурай праз яе прапаганду і рэкламу? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае паэт, перакладчык, бард Андрэй Хадановіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.