Брастаўчанку асудзілі на 1,5 года калоніі за пратэсныя і антываенныя надпісы
Ірына Прыгава / фота з сацсетак
Жыхарку Брэста Ірыну Прыгаву асудзілі на 1,5 года калоніі, паведамляюць праваабаронцы. Яе абвінавачвалі па трох артыкулах КК — "абраза Лукашэнкі" (арт. 368), "хуліганства" (арт. 339), а таксама "апаганьванне збудаванняў і пашкоджанне маёмасці" (арт. 341).
Паводле версіі следства, з якой пагадзіўся суд, віна жанчыны была ў тым, што яна развешвала бел-чырвона-белыя стужкі і сцягі на вуліцах Брэста, а таксама наносіла надпісы "Не вайне" і іншыя, у якіх фігуравалі Пуцін і Лукашэнка як вінаватыя ў агрэсіі.
Суд таксама палічыў, што Прыгава павінная пакрыць шкоду дзяржслужбам. У прыватнасці МНС за зняцце сцяжкоў налічыла Ірыне 146 рублёў 67 капеек.
Праваабаронцы прызналі Ірыну Прыгаву палізняволенай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.