Браты Касціцыны выкліканыя ў зборную Беларусі на Кубак чатырох нацый
На будучы Кубак чатырох нацый velcom у беларускую зборную па хакеі выклік атрымалі нападнікі мінскага "Дынама" Андрэй і Сяргей Касціцыны, перадае БЕЛТА.
Таксама галоўны трэнер зборнай Андрэй Сідарэнка запрасіў на турнір яшчэ двух прадстаўнікоў "зуброў": Аляксандра Кітарава і Яўгена Кавыршына. Замест нападніка Аляксандра Маляўкі з "Нёмана", які атрымаў траўму, на лёд выйдзе Андрэй Бялевіч з "Дынама-Маладзечна".
Кубак чатырох нацый velcom пройдзе ў "Чыжоўка-Арэне" з 8 па 10 лістапада. Акрамя беларускіх у ім прымуць удзел хакеісты Францыі, Славеніі ды Латвіі.