Брэсцкія БРСМаўцы ахоўвалі выпускныя вечарыны
12 чэрвеня выпускныя вечарыны прайшлі ў школах Брэсцкай вобласці. На гэтых мерапрыемствах разам з супрацоўнікамі міліцыі дзяжурылі дружыннікі і актывісты БРСМ.
Паводле міліцыі, удзел у ахове бралі 1.200 міліцыянтаў, 500 дружыннікаў і актывістаў БРСМ. Акрамя таго, кругласутачна працавалі нарады патрульна-паставой службы, а супрацоўнікі ДАІ — ва ўзмоцненым рэжыме. Ад 14 гадзін не прадаваўся алкаголь.
Летась у вобласці падчас выпускных не было ніводнага правапарушэння.
БелаПАН