Брэсцкія дэпутаты праігнаравалі пытанні грамадзян

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы "Сацыяльны офіс" звярнуліся ў Брэсце да народных абраннікаў яшчэ 12 лістапада. Закон "Аб зваротах грамадзян" прадугледжвае, што дэпутаты павінны адказаць на працягу двух тыдняў. Паводле заканадаўства, яны маюць права затрымаць адказ на месяц, калі пытанне патрабуе дадатковага вывучэння. Аднак і ў гэтым выпадку дэпутаты ўсё роўна мусяць праінфармаваць заяўніка.



Са словаў актывіста кампаніі Юрыя Жыдовіча, на наступнай выбарчай кампаніі яны абавязкова абвесцяць факт масавага парушэння заканадаўства.



Жыдовіч: "На 23 сакавіка ў нас прызначаны выбары ў мясцовы Савет. Вось яны (дзейсныя дэпутаты. — Еўрарадыё) няхай распавядаюць сваім выбаршчыкам аб тым, як яны працуюць са зваротамі. Мы будзем хадзіць на іх сустрэчы і паўсюль гэтае пытанне агалошваць, каб выбаршчыкі ведалі, як да іх ставяцца іх абраннікі. Магчыма, камусьці гэта будзе каштаваць паўторнага абрання".



Ініцыятыва "Народнага кантролю" паўстала пасля шматлікіх зваротаў брэстаўчан ў "Сацыяльны офіс". Жыхары горада цікавіліся, што зрабілі канкрэтныя дыпутаты на сваёй пасадзе і наколькі сумленна яны выконваюць свае абавязкі. Акурат пра працу з выбаршчыкамі і запыталіся ў сваіх лістах грамадскія актывісты: колькі разоў дэпутаты сустракаліся з выбаршчыкамі, у якой форме праходзілі справаздачы дэпутатаў і якім чынам яны паведамлялі грамадзянам аб месцы, даце і часе правядзення справаздачы.



Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі