Брэст атакуюць медузы — іх знайшлі ў Вяслярным канале і ў Мухаўцы

Брэст атакуюць медузы — іх знайшлі ў Вяслярным канале і ў Мухаўцы

Брэст атакуюць медузы: днямі іх знайшлі ў акваторыі мясцовага Вяслярнага канала, а затым і ў рацэ Мухавец, на якой ёсць зоны адпачынку з пляжамі. Пра гэтыя знаходкі TUT.by распавёў намеснік дырэктара Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дзям’янчык.

Якім чынам прэснаводныя медузы патрапілі ў Брэст, навукоўцы пакуль не ведаюць. Мяркуюць, што іх мог выпусціць у ваду невядомы акварыуміст, таксама яны маглі трапіць у Беларусь на лодках спартоўцаў з іншых краінаў, якія прыязджалі сюды на спаборніцтвы. Апроч таго, медузы, чыёй радзімай лічыцца Паўднёвая Амерыка, маглі трапіць у брэсцкія вадаёмы праз трапічныя расліны.

Спецыялісты кажуць, што папуляцыя медузаў на Вяслярным канале вялікая. А паколькі гэты канал злучаецца з ракой Мухавец, медузы трапілі і ў яе затокі. 11 ліпеня іх бачылі рыбакі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі