"Брэст" зраўняў лік у паўфінальнай серыі беларускай экстралігі з "Шахцёрам"
!["Шахцёр" — "Брэст"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/36.jpg.webp?itok=wxKfaUXS)
"Шахцёр" — "Брэст" / hockey.by
"Брэст" зраўняў лік у паўфінальнай серыі беларускай хакейнай экстралігі з "Шахцёрам" — 1:1. Салігорцы прайгралі на сваёй пляцоўцы ў авертайме — 1:2 (1:0, 0:1, 0:0, 0:1). У першым матчы яны перамаглі ў авертайме з лікам 5:4.
Матчы ў Брэсце прызначаны на 29 і 31 сакавіка.
У чацвер у іншай паўфінальнай серыі "Гомель" прымае "Металург". У першым матчы жлобінцы перамаглі з лікам 3:0.
!["Брэст" зраўняў лік у паўфінальнай серыі беларускай экстралігі з "Шахцёрам"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/40_3.jpg.webp?itok=2DIT6cB6)
hockey.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.