Брэстаўчанін знайшоў каля дома скрыню з нямецкімі патронамі

Брэстаўчанін знайшоў каля дома скрыню з нямецкімі патронамі

46-гадовы жыхар Брэсцкага раёна звярнуўся ў мясцовы РАУС і паведаміў, што знайшоў металічную скрыню, у якой было 170 патронаў. Нечаканая знаходка трапілася мужчыну, калі ён дэмантаваў гаспадарчую пабудову ў доме свайго бацькі ў вёсцы Скокі.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група, паведамляе сайт Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Уладальнік дома, 74-гадовы пенсіянер, распавёў, што гэтыя патроны знайшоў яго бацька яшчэ ў 1970-х гадах, калі займаўся сельскагаспадарчымі работамі на падворку. 

Экспертыза выявіла, што патроны калібра 7,92 мм узору 1943 года вырабленыя заводскім спосабам і з'яўляюцца боепрыпасамі да аўтаматычных нямецкіх вінтовак і пісталетаў-кулямётаў, а таксама іншых узораў агнястрэльнай наразной зброі. Аднак з прычыны заржавеласці патроны для стральбы ўжо не прыдатныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі