Брытанская герцагіня Кембрыджская нарадзіла дачку

У брытанскай каралевы з’явілася праўнучка — сёння герцагіня Кембрыджская нарадзіла дачку. Прэс-служба Кенсінгтонскага палаца — рэзідэнцыі герцагаў Кембрыджскіх — паведаміла, што роды прайшлі нармальна і дзіця з’явілася на свет у 8.34 паводле Грынвіча.

А шостай раніцы герцагіня Кэтрын разам са сваім мужам прынцам Уільямам прыбыла ў лякарню Сэнт-Мэры, дзе два гады таму нарадзіўся іх першынец — прынц Джордж. Герцагіня не хацела загадзя даведвацца пра пол будучага дзіця. Прынц Уільям прысутнічаў пры родах.

Нованароджаная дзяўчынка важыць 3,7 кілаграма. Імя прынцэсы “будзе абвешчанае ў свій час”, цытуе паведамленне прэс-службы ВВС.

Другое дзіця прынца Уільяма і Кейт зойме чацвёртае месца ў чарзе на брытанскі трон пасля свайго дзядулі Чарльза, бацькі прынца Уільма і старэйшага брата прынца Джорджа. Нараджэнне дачкі герцагаў Кембрыджскіх супала са з’яўленнем новага парадку ў перадачы ў спадчыну кароны. Рэформа адмяняе прыярытэт спадкаёмцаў мужчынскага полу, а таксама дыскрымінацыю спадкаёмцаў, якія з’яўляюцца католікамі або ў шлюбе з католікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі