Брытанскі парламент прагаласаваў супраць плану па выхадзе з Еўрасаюза

Брытанскі парламент прагаласаваў супраць плану па выхадзе з Еўрасаюза

Брытанскія дэпутаты ў аўторак 15 студзеня адхілілі план выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза, паведамляе Бі-Бі-Сі. Пераважнай большасцю галасоў яны адхілілі праект, які прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй узгадніла з ЕC. Супраць дамовы прагаласавала 432 дэпутата, за яго – 202.  Паразы ўрада з такім разрывам – 230 галасоў – не было яшчэ ніколі ў гісторыі брытанскага парламента. 

Лідар апазіцыі Джэрэмі Корбін тут жа ініцыяваў вотум недаверу ўраду. Гэта можа прывесці да адстаўкі ўрада, датэрміновых выбараў, адтэрміноўцы Brexit'a і нават паўторнага рэферэндуму аб сяброўстве Брытаніі ў Еўрасаюзе.

25 лістапада мінулага года кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 27 краінаў ЕС на пазачарговым саміце ў Брусэлі ўхвалілі дамову аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. На сустрэчы была таксама падпісаная палітычная дэкларацыя, якая рэгулюе адносіны паміж Брусэлем і Лонданам пасля Brexit.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 16.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі