BSSF: здзіўляюць гасціннасць і цеплыня, з якімі Фазель вёў перамовы з Лукашэнкам

BSSF: здзіўляюць гасціннасць і цеплыня, з якімі Фазель вёў перамовы з Лукашэнкам

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выступіў з заявай за нагоды візіту ў Беларусь кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля і яго сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. У ёй адзначаецца, што "BSSF знаходзіцца ў поўным здзіўленні з нагоды сённяшняй сустрэчы...". "Тая гасціннасць і цеплыня, з якімі спадар Фазель вёў перамовы з спадаром Лукашэнкам стваралі ўражанне, што сустрэча адбываецца не ў краіне, дзе за апошнія 4 месяцы больш за 30 000 чалавек пабывалі ў турме і дзе дагэтуль каля 170 палітвязняў знаходзяцца за кратамі", — гаворыцца ў заяве.

BSSF: здзіўляюць гасціннасць і цеплыня, з якімі Фазель вёў перамовы з Лукашэнкам
facebook.com/bssfbel

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі