Буданаў бачыў "даволі непрыгожыя для Беларусі дакументы" пра ядзерную зброю

Кірыл Буданаў выказаўся пра расійскую тактычную ядзерную зброю ў РБ / Калаж УНІАН

Кірыл Буданаў выказаўся пра расійскую тактычную ядзерную зброю ў РБ / Калаж УНІАН

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю журналістцы Наталлі Масяйчук скептычна ацаніў магчымасць выкарыстання расійскай тактычнай ядзернай зброі, якая з'явілася ў Беларусі. Ён лічыць, што гэта проста "вялікая геапалітычная гульня".

"Дарэчы, адносна ядзернай зброі Беларусі, літаральна некалькі дзён таму першыя боегалоўкі былі дастаўленыя, кажа Буданаў. — Да таго праводзіліся маштабныя трэніроўкі з ядзернымі імітатарамі. Я чытаў арыгіналы дакументаў па выніках трэніровак. Даволі непрыгожыя для Беларусі дакументы. Расійскае 12-е Галоўнае ўпраўленне (гэта ўпраўленне, якое адказвае за менавіта гэтыя сродкі), напісала, што па выніках трэніровак з ядзернымі імітатарамі для сістэмы "Іскандэр", якія ў невялікай колькасці ёсць у Беларусі, была прызнана поўная негатоўнасць Беларусі да эксплуатацыі прымянення падобнага ўзбраення".

Пра тое, што ў Беларусі плануецца размясціць расійскую тактычную ядзерную зброю, Уладзімір Пуцін заявіў 25 сакавіка 2023 года. У чэрвені ён паведаміў, што першыя ядзерныя зарады ўжо прывезлі ў Беларусь, а астатнія з'явяцца да канца года. У Крамлі падкрэслівалі, што кантроль за ядзернай зброяй застанецца ў руках расіян. Буданаў жа сцвярджае, што насамрэч ядзерныя зарады прывезлі толькі нядаўна.

Напярэдадні стала вядома, што ў РБ з Расіі прывезлі чарговы камплект аператыўна-тактычнага ракетнага комплекса "Іскандэр-М". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі