У Беларусь з Расіі прывезлі чарговы ракетны комплекс "Іскандэр-М"

"Іскандэр-М" у Беларусі / t.me/modmilby/

"Іскандэр-М" у Беларусі / t.me/modmilby/

Мінабароны Беларусі паведамляе, што з Расіі прывезлі чарговы камплект аператыўна-тактычнага ракетнага комплекса "Іскандэр-М". Яго асаблівасцю з'яўляецца магчымасць выкарыстання "спецыяльнай баявой часткі" (ядзерных боегаловак).

Як піша "Беларускі Гаюн", цягнік з тэхнікай прыбыў на станцыю Асіповічы ў Магілёўскай вобласці з Астраханскай вобласці РФ. І ён не апошні.

Першую партыю "Іскандэр-М" беларускія вайскоўцы цалкам самастойна абслугоўваюць з лютага 2023-га. "Па выкарыстанні спецыяльнай баявой часткі" яны прайшлі падрыхтоўку ў Расіі. У далейшым трэніроўкі праходзілі ўжо ў Беларусі.

Пра тое, што ў Беларусі плануецца размясціць расійскую тактычную ядзерную зброю, Уладзімір Пуцін заявіў 25 сакавіка 2023 года. У чэрвені ён паведаміў, што першыя ядзерныя зарады ўжо прывезлі ў Беларусь, а астатнія з'явяцца да канца года. У Крамлі падкрэслівалі, што кантроль за ядзернай зброяй застанецца ў руках расіян. Захад уважліва адсочвае сітуацыю.

У Беларусь з Расіі прывезлі чарговы ракетны комплекс "Іскандэр-М"
t.me/modmilby/
У Беларусь з Расіі прывезлі чарговы ракетны комплекс "Іскандэр-М"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі