Букмекеры лічаць беларусаў аўтсайдарамі сённяшніх матчаў Лігі Еўропы
Нагадаем, што 8 жніўня мінскае "Дынама" гуляе з турэцкім "Трабзонспорам", а "Мінск" — з шатландскім "Сэнт-Джонстанам".
Як паведамляе goals.by, букмекеры прымаюць стаўкі пераважна на сапернікаў беларускіх футбалістаў. Гэта вынікае з аналізу ставак у такіх канторах, як Bwin, William Hill, "Марафон" і "Алімп".
Нагадаем, матч мінскага "Дынама" з "Трабзонспорам" будзе паказаны ў жывой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь-2". Пачатак матчу ў 20.55.
Сустрэча "Мінска" і "Сэнт-Джонстана" паказаная ў тэлеэфіры не будзе.
Фота з сацыяльных сетак