Букмекеры лічаць фаварытамі "Мінск" і "Трабзонспор"
1 жніўня пройдуць футбольныя матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.
У іх удзельнічаюць два беларускія клубы: "Мінск" гуляе супраць "Сэнт-Джонстана", а сталічнае "Дынама" — супраць "Трабзонспора". На думку шэрага букмекерскіх кантор, фаварытамі з'яўляюцца "Мінск" і "Трабзонспор", інфармуе goals.by.
Матч мінскага "Дынама" з "Трабзонспорам" заўзятары змогуць паглядзець у жывой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь-2". Пачатак матчу а 19-й.
Матч "Мінска" супраць "Сэнт-на" пачнецца таксама а 19-й. Але гэтую сустрэчу пакажуць на тэлеканале "Беларусь-2" у запісе ў 21.30.
Фота — football.ya1.ru