Bulbamovie вызначыў пераможцаў (фота)

У конкурснай праграме фестывалю прымалі удзел 16 фільмаў. Яны змагаліся за “Залатую бульбу” (2500 злотых),  “Срэбную бульбу” (1500 злотых) і “Бронзавую бульбу” (1000 злотых).


У выніку “Залатую бульбу” атрымала анімацыйная стужка “Фокус” Марыі Матусевіч. Яе галоўны герой — белы трусік, які прыбірае сваё жыллё. “Срэбную бульбу” атрымаў дакументальны фільм ”Не веру” рэжысёра Таццяны Сяцкой. “Бронзавую бульбу” журы прысудзіла анімацыйнай стужцы “Горад”. Яна была знятая Андрусём Такіндангам і Дзянісам Мяжуем.



Закончыўся першы дзень Bulbamovie канцэртам польскага NO LOGO і беларускага AKUTE. Дарэчы, для AKUTE гэта быў першы канцэрт у польскай сталіцы.



Мерапрыемства працягнецца 20 кастрычніка паказам беларускіх фільмаў “Goodbye бацька”, “Kолер кахання”, “Шчыт Айчыны”, “Жыве Беларусь” і “Кастусь Каліноўскі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі