Бундэстаг можа займець каардынатара па кантактах з апазіцыяй Беларусі і Расіі

Бундэстаг / Еўрарадыё
Бундэстаг / Еўрарадыё

У Бундэстагу могуць стварыць пасаду каардынатара па кантактах з дэмакратычнай апазіцыяй Беларусі і Расіі, перадае DW.

Падчас дэбатаў па Беларусі дэпутат ад партыі ХДС Кнут Абрахам нагадаў, што ў Бундэстагу ўжо была пасада каардынатара па міжграмадскім супрацоўніцтве з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі ды "Усходняга партнёрства". Яна цяпер вакантная.

Ён прапанаваў прызначаць KO-OST — каардынатара па ўсходніх адносінах. Яго асноўнай задачай будуць кантакты з дэмакратычнай апазыцыяй у Беларусі і Расіеі.

Дэпутат ад кіруючай кааліцыі СДПГ Нільс Шмід пагадзіўся з неабходнасцю такога каардынатара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі