Бундэстаг прыняў рэзалюцыю аб непрызнанні вынікаў выбараў у Беларусі
Бундэстаг прыняў рэзалюцыю аб непрызнанні вынікаў жнівеньскіх прэзідэнскіх выбараў у Беларусі. Такім чынам нямецкі парламент не прызнае легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі. Ён заклікае да правядзення ў нашай краіне новых выбараў пры ўдзеле назіральнікаў АБСЕ, паведамляе ria.ru.
"Выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, — гаворыцца ў дакуменце. — Маштабная фальсіфікацыя пацвярджаецца без сумненняў. Новы тэрмін Аляксандра Лукашэнкі такім чынам пазбаўлены якой-небудзь дэмакратычнай легітымацыі".
Нямецкія парламентары асуджаюць гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў.
Заява была падтрымана фракцыямі Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, саюза 90/Зялёныя, блока партый "Хрысціянска-дэмакратычны саюз" і "Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі", Свабоднай дэмакратычнай партыі. Супраць галасавалі дэпутаты з "Альтэрнатывы для Германіі". Левыя ўстрымаліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.