Бягуха Эльвіра Герман перамагла на турніры ў Стакгольме

Бягуха Эльвіра Герман перамагла на турніры ў Стакгольме

Беларуская бягуха Эльвіра Герман перамагла на турніры ў Стакгольме. Яна паказала вынік 12,74 сек у бегу на 100 м з бар’ерамі, апярэдзіўшы Рэкенет Стынкамп з Ямайкі і Эльфе Боонс з Нідэрландаў.

Спаборніцтвы прайшлі ў рамках нацыянальнага турніру напярэдадні старта “Брыльянтавай лігі” ў Швецыі. Асноўныя старты лігі адбудуцца сёння ўвечары — у бегу на 100 м з бар’ерамі выступіць знакамітая беларуская спартсменка Аліна Талай. Яе саперніцамі стануць амерыканкі Крысціна Мэнінг, Доун Харпер-Нельсан, Брыяна Макніл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі