Бясстрашныя бабруйчане чыcцяць дахі ад снегу без страхоўкі (фота)

Бясстрашныя бабруйчане счышчаюць снег з дахаў і стрэх без страховачных вяровак. На многіх будынках у апошнія дні з’яўляюцца людзі, нічым не замацаваныя і не застрахаваныя. Нядаўна ўлады даручылі ўстановам і арганізацыям горада ачысціць дахі дамоў ад снегу.
Што трэба да бяспечнай працы і наколькі небяспечна знаходзіцца на такой вышыні без страхоўкі, Еўрарадыё даведалася ў дасведчанага альпініста, кандыдата ў майстры спорта Яўгена Махамета.

“Гэта проста непрымальна. Ніколі ніводзін прафесіянал не выходзіць на вышыню без страхоўкі. Досвед досведам, а чалавек — не машына, ён памыляецца, то бок можа проста паслізнуцца і ўпасці з вышыні”, — кажа Яўген.

Паводле яго слоў, на такую працу альпіністаў бяруць вельмі рэдка. Каб нармалёва яе выканаць і быць упэўненым у бяспецы чалавека, альпіністам трэба толькі каля гадзіны патраціць на падрыхтоўку вяровак і замацаванне ўсяго абсталявання. Аднак нават тады, калі пад цяжарам снегу абвальваюцца стрэхі, не кожны начальнік звернецца да спецыялістаў.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі