Былога дырэктара РУП "Белдаррэсурс" будуць судзіць за карупцыю

Генеральная пракуратура скончыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы на былога дырэктара вытворча-забеспячэнскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белдаррэсурс". Цяпер справа перададзеная ў суд.  БелаПАН са спасылкай на Генпракуратуру паведамляе, што падчас папярэдняга расследавання вызначана, што абвінавачваны на працягу 2005—2007 гадоў атрымліваў хабар за спрыяльнае рашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Агулам ён атрымаў хабар ў памеры больш за 50 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі