Былы следчы Юшкевіч этапаваны ў СІЗА №1
Былы следчы і актывіст праекта ByChange Яўген Юшкевіч этапаваны ў СІЗА №1 на Валадарскага, паведамляе яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.
Абвінавачванне Юшкевічу яшчэ не прад'явілі. Нагадаем, ён падазраецца па артыкуле 342 ч.1 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
Юшкевіч быў затрыманы 24 лістапада. Цікава, што 27 лістапада знаёмыя Яўгена заўважылі, што пасля затрымання зноў былі адноўлены яго месенджары і сацсеткі.
Яўгену можна пісаць лісты:
Юшкевіч Яўген Міхайлавіч
Следчы ізалятар №1,
вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220050
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.