Былому дырэктару мінскага прадпрыемства пагражае да 10 гадоў зняволення
Завершанае расследаванне крымінальнай справы ў адносінах былога кіраўніка "Мінсккаапдругрэсурсаў".
Яго абвінавачваюць у атрыманні хабараў у буйным памеры. Следства мае дадзеныя пра 10 фактаў атрымання абвінавачаным незаконнага ўзнагароджання ад падначаленых за станоўчае вырашэнне разнастайных пытанняў. Сума хабараў склала 26600 долараў і 98 мільёнаў рублёў. Сваёй віны былы дырэктар не прызнаў. Аднак следчыя сабралі доказы здзяйснення злачынстваў, паведамляе БЕЛТА.
Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд. Былому дырэктару пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленне права займаць пэўныя пасады. Раней паведамлялася, што на маёмасць абвінавачанага, якая каштуе больш за 1 млрд рублёў, накладзены арышт.
Фота — Fotolia